24 лістапада зняволенага сябра БХД Яўгена Васьковіча, які зараз утрымліваецца ў турме № 4 горада Магілёва, наведаў адвакат.Васьковіч нарэшце выйшаў з карцара, дзе ўтрымліваўся цэлы месяц. Яўген распавёў пра лісты падтрымкі, «візіт» у іх турму Андрэя Саннікава і сваё жаданне сустрэцца са святаром.
Як паведаміў
унутры каперэты, падпісанай Севярынцам, ляжаў чысты ліст паперы з адзнакай, што перапіска паміж Васьковічам і Севярынцам забароненая».
Толькі з газетаў Яўген Васьковіч даведаўся, што ў іх турму прывозілі Саннікава. Ніхто са зняволеных яго не бачыў.
Саннікава трымалі ў асобным боксе, як «вельмі важную асобу». Кантактаваць з ім, паводле інфармацыі Васьковіча, было немагчыма.
Таксама Яўген Васьковіч напісаў заяву пра спатканне з каталіцкім святаром. «Настрой у яго бадзёры, ён адрасціў бакенбарды. Перадаваў прывітанне і падзяку за падтрымку», — адзначыў Садоўскі.
Нагадаем, Яўгену Васьковічу за пастаянныя «парушэнні» рэжым утрымання змянілі з агульнага на ўзмоцнены і перавялі ў крытую турму № 4 горада Магілёва. А там яго цэлы месяц, ад 19 кастрычніка да 19 лістапада, пратрымалі ў карцары.





