Міліцыя Мінскай вобласці адшуквае вінаватага і ахвяру дарожна-транспартнага здарэння ў вёсцы Тарасава пад Мінскам.
Як расказалі ў УУС Мінаблвыканкама, раніцай 21 лістапада сведкі ДТЗ паведамілі ў міліцыю аб наездзе невядомага аўтамабіля на невядомую дзяўчыну 15-17 гадоў. Апісаць прыкметы машыны і назваць яе дзяржнумар ніхто не змог. Сведкі бачылі, што
кіроўца пасадзіў яе ў салон і паехаў.Адзначаецца, што за мінулыя дні ніякіх заяў аб знікненні чалавека ў Тарасава ў міліцыю не паступала. А з бальніц не было звестак аб паступленні дзяўчыны з траўмамі, характэрнымі пры наездзе аўтамабілем.
Па адной з версій,
вінаваты ў ДТЗ адвёз дзяўчыну бацькам і заплаціў ім, таму зваротаў у міліцыю і не было.





