«Я рэзка асуджаю прысуд, вынесены Алесю Бяляцкаму, і патрабую яго неадкладнага вызвалення. Не цяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, звяртаючыся да надуманага крымінальнага абвінавачвання, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу. Гэта — подлы, нічым не апраўданы ўчынак», — заявіў упаўнаважаны Федэральнага ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Ленінг, каментуючы прысуд Алесю Бяляцкаму.

Тэкст заявы Ленінга распаўсюдзіла пасольства Германіі ў Мінску.

«Я патрабую вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі, а таксама спыненні рэпрэсій у дачыненні апазіцыйных няўрадавых арганізацый і іх актывістаў», — падкрэсліў Ленінг.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?