У Мінску ў бліжэйшыя выхадныя на пляцоўках сталіцы пачынаюць работу пераднавагоднія і калядныя кірмашы, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Так,
цэнтральны агульнагарадскі кірмаш адбудзецца 26–27 лістапада з 09.00 да 16.00 каля Палаца спорту.Удзел у ім прымуць перапрацоўчыя арганізацыі,
Кірмашы адбудуцца таксама ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.
Мінчане і госці сталіцы змогуць набыць разнастайны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, гатовых навагодніх падарункаў, сувеніраў, прадукцыю ўласнай вытворчасці і шмат іншага па цэнах вытворцаў. Ацаніць высокую якасць прапанаванай прадукцыі дадуць магчымасць дэгустацыі для пакупнікоў. Кулінары абяцаюць здзівіць прадукцыяй уласнай вытворчасці — наведвальнікаў кірмашу чакаюць разнастайныя гарачыя стравы і напіткі.
Культурная музычная праграма мастацкіх калектываў сталіцы створыць добры настрой наведвальнікам кірмашоў.
З 26 лістапада 2011 года па 15 студзеня 2012 года кожную суботу і нядзелю пераднавагоднія і калядныя кірмашы пройдуць на цэнтральнай пляцоўцы горада — каля Палаца спорту і ва ўсіх адміністрацыйных раёнах Мінска.-





