Жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп распавяла, што ўвечары 23 лістапада ёй пацвердзілі, што мужа ўжо даставілі ў калонію
«Персанальна начальнік калоніі Віталь Агністыкаў прыняў адваката і сказаў, што паколькі Андрэй знаходзіцца ў карантыне, ён ізаляваны і ніякіх сустрэч з адвакатам быць не можа. А тыдзень таму, калі я хадзіла ў Дэпартамент выканання пакаранняў, спадар Працэнка, выканаўца абавязкаў начальніка, сказаў мне, што Андрэй не мае права сустракацца з адвакатам, бо ён перасыльны. А як толькі ён даедзе да калоніі, ён адразу ж у той жа дзень зможа сустрэцца з адвакатам. І вось сёння я пачула, што не можа. Калі адвакат сказаў начальніку калоніі, што ён едзе падаваць скаргу ў пракуратуру, начальнік калоніі сказаў: «Вы можаце рабіць што хочаце, але маё рашэнне канчатковае».





