Аляксандр Лукашэнка прапануе перагледзець структуру арганізацыі навукі ў Беларусі, зрабіўшы яе больш эфектыўнай. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з навуковай грамадскасцю Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да вучоных з пытаннем, што трэба зрабіць, каб іх інтэлектуальная праца прыносіла найбольшую карысць краіне. «Давайце параімся, ці прытрымлівацца нам традыцыйных арганізацыйных форм, дзе галоўную ролю адыгрывае Акадэмія навук з разгалінаванай сеткай інстытутаў і
У якасці іншай мадэлі ён прапанаваў практыку заходніх краін, дзе фундаментальная навука сканцэнтравана ва ўніверсітэтах, а топавыя прыкладныя даследаванні аддадзены карпарацыям.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму асабліва цікава пачуць меркаванне маладых вучоных, якія неаднаразова бывалі за мяжой і могуць параўнаць наш і замежны вопыт. «На каго сёння рабіць стаўку: на акадэмічныя інстытуты або ВНУ, галіновыя НДІ, малыя высокатэхналагічныя фірмы? Думаю, што гэту праблему мы з вам таксама павінны абмеркаваць», — сказаў ён.





