Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Ежы Бузэк зрабіў наступную заяву ў сувязі з асуджэннем беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага:
«Я асуджаю вынясенне выраку, паводле якога Алесь Бяляцкі асуджаны да зняволення на чатыры з паловай гады. Еўрапейскі Парламент надзвычай занепакоены ў сувязі з беспадстаўным крымінальным пераследам і асуджэннем Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў у Беларусі.
Еўрапейскі Парламент лічыць абвінавачанні, высунутыя супраць Алеся Бяляцкага ў судзе, палітычна матываванымі і беспадстаўнымі.
Пад кіраўніцтвам Алеся Бяляцкага цэнтр „Вясна“, які ён заснаваў, прадаставіў абарону і дапамагу тысячам ахвяраў рэпрэсій у Беларусі, і я высока ацэньваю дзейнасць гэтага цэнтра.
Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і без умоў вызваліць Алеся Бяляцкага, а таксама неадкладна і без умоў вызваліць усіх палітычных зняволеных,якія яшчэ ўтрымліваются пад вартай, і зняць з іх усе абвінавачанні. Еўрапейскі Парламент заўсёды выступае ў падтрымку беларускага народа.»





