Канцэрн «Белнафтахім» аб’явіў аб чарговым, дзесятым з пачатку 2011 года, павышэнні адпускных і рознічных цэн на аўтамабільнае паліва.

10 лістапада бензін падаражэў у сярэднім на 3,5%, дызельнае паліва — на 7%.

Кошт бензіну

Нармаль-80 складае 4.900 рублёў за літр (160, ці 3,38%), Аі-92 — 5.150 (180, ці 3,62%), Аі-95 — 5.550 (190, або 3,54%), дызпаліва — 5.750 (390, ці 7,28%).

Цэны павялічаны «у сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля ў мэтах змяншэння страт нафтаперапрацоўчых заводаў пры рэалізацыі аўтамабільнага паліва на ўнутраным рынку і зніжэння яго спекулятыўнага вывазу за межы краіны з-за значнага дыспарытэт коштаў на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах».

Раней кошт паліва падвышалася 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%), 24 траўня (на 20%), 7 чэрвеня (на 30%), 21 ліпеня (на 3%), 20 жніўня (на 3%), 14 верасня (на 3%), 1 кастрычніка (на 5%) і 16 кастрычніка (бензін — на 3%, дызпаліва — на 5%). 9 чэрвеня па патрабаванні Аляксандра Лукашэнкі, якое прагучала на наступны дзень пасля масавай акцыі мінскіх аўтамабілістаў «Стоп-бензін», цэны былі зніжаны на 13–22%.

З пачатку года Нармаль-80 падаражэў у 2,18 разы (было 2.250 рублёў), Аі-92 — у 1,79 разы (2.870), Аі-95 — у 1,71 разы (3.240), дызпаліва — у 2,23 разы (2.580).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?