10–20 кастрычніка ў Мінску Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць аперацыю «Вучэбны аўтамабіль».

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аперацыя скіравана на паляпшэнне якасці практычнага навучання ваджэнню ў аўташколах і спыненне правапарушэнняў пры падрытоўцы вадзіцельскіх кадраў. Асаблівую ўвагу супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі надаюць праверцы тэхнічнага стану вучэбных аўтамабіляў, для чаго запланаваны спецыяльныя рэйды.

Зараз працэнт аварыйнасці па віне вадзіцеляў, чый стаж налічваецца менш за два гады, дастаткова высокі. Толькі за 9 месяцаў гэтага года ў Мінску маладымі вадзіцелямі ўчынена больш як 200 аварый. І вінаваты ў іх, як упэўнены ў ДАІ, не толькі той, хто сядзіць за рулём аўтамабіля, але і выкладчыкі, інструктары, бо яны адказваюць за ўзровень падрыхтоўкі сваіх выпускнікоў.

Так, у некаторых аўташколах маюцца выпадкі выезду аўтамабіля на лінію без тэхнічнага агляду, у пуцявых лістах не запісваюцца паказанні спідометра, маршрут не адпавядае нумару адпрацоўваемага практыкавання і г.д. З аднаго боку гэта адбіваецца на якасці навучальнага працэсу, а з другога — падае курсантам дрэнны прыклад нядбайнага стаўлення да ўстаноўленых правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?