Сардэчна запрашаем у калідор. Здаецца, ніхто ніколі не чысціў тут ні падлогу, ні сцены.
Прыбіральня. Вады няма, а зліўны бачок вось-вось рухне.
Ні ванны, ні душа.
Жылы пакой.
Амаль усе разеткі зламаныя.
Від з акна.
Нумар тут абыдзецца аднаму пастаяльцу ў 24 тысячы рублёў за суткі.
Блогер tomkad зрабіў фота ненавязлівага правінцыйнага сэрвісу, якія разышліся па інтэрнэце і прывялі ў жах замежнікаў.
Блогер заўсёды лічыў гатэль у родным Светлагорску ганебным і жахлівым будынкам. Але калі яму давялося чацвёра сутак пажыць у матэлі «Проня», што ў райцэнтры Горкі на Магілёўшчыне, ён пераканаўся, што бывае і горш.
Наведнікі англамоўнага сайта englishrussia.com былі шакаваныя, убачыўшы здымкі, што наглядна ілюструюць умовы пражывання ў беларускім гатэлі. «Ворагу такога не пажадаеш», — лічаць яны.
Такі нумар у правінцыйным беларускім гатэлі абыдзецца ў 24 тысячы рублёў на аднаго чалавека за суткі. Дзверы былі зламаныя, і ніхто не збіраўся іх мяняць. Яны
Гаспадары гатэля зрабілі паліцу для прылад пад люстэркам — для чаго?Зразумела, тут няма ніякай ванны ці нават душа. На трубах стаяць заглушкі векавой даўніны.
Жылая частка пакоя. Два дабітыя ложкі, два крэслы такога ж выгляду, адна тумбачка (для двух чалавек), дзве маленькія шклянкі на стале (для гарэлкі, мабыць: вы павінныя быць п’яныя, каб жыць тут), ніводнай вешалкі, затое са сцяны тырчаць цвікі.





