У Беларусі мае быць пабудаваны другі калійны камбінат, магутнасцю 1,1 млн т угнаенняў у год.
Аб гэтым заявіў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з расейскім бізнэсоўцам Міхаілам Гуцэрыевым.

Мясніковіч назваў кампанію GMC Global Energy plc, уладальнікам якой з’яўляецца Гуцэрыеў, «буйным замежным інвестарам, які рэальна прыходзіць у калійны бізнэс». Адзначана таксама, што Лукашэнка асабіста «ініцыяваў і ўвесь час каардынаваў працу над гэтым праектам».

Плануецца, што за кошт сродкаў кампаніі ў 2017 годзе будзе пабудаваны другі калійны камбінат магутнасцю 1,1 т калійных угнаенняў у год. «Ёсць усе падставы меркаваць, што новы камбінат у 2021 годзе выйдзе на праектную магутнасць», — падкрэсліў Мясніковіч.

Разлікова ацэньваецца, што будзе створана 1,5 тыс працоўных месцаў.

Мяркуецца, што

новае прадпрыемства атрымае назву «Слаўкалій».

«Інвестыцыі складуць не менш як $ 1,5 млрд, плюс $ 250 млн — як неад’емная частка гэтага праекта ў эканоміку Беларусі, прычым гэта будзе інвеставацца да таго, як мы пабудуем шахту і камбінат», — сказаў Міхаіл Гуцэрыеў.

Першыя інвестыцыі пойдуць ужо праз месяц. Першая аплата — $ 32 млн, другая — $ 50 млн на праектную дакументацыю. Бізнэсмэн падкрэсліў, што

70% рабочых і спецыялістаў, якія прыцягваюцца для будаўніцтва аб’екта, складуць беларусы.
Генеральны дырэктар новага прадпрыемства і кіраўніцтва кампаніі таксама павінны быць з Беларусі, лічыць Гуцэрыеў.

Гуцэрыеў таксама паведаміў, што продаж калію з новай вытворчасці будзе ажыццяўляцца толькі праз Беларускую калійную кампанію. «У выпадку, калі яны адмовяцца, мы маем права самі прадаць прадукцыю», — сказаў Міхаіл Гуцэрыеў. Усе гэтыя ўмовы агавораны ў кантракце. «Мы абавязаны зрабіць аферты беларускаму ўраду», — сказаў ён. У выпадку нейкіх рознагалоссяў пытанні будуць вырашацца, як гэта робіцца ва ўсім свеце — праз суд.

Гуцэрыеў даўно супрацоўнічаў з беларускімі ўладамі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Гэта яму належала кампанія «Слаўнафта». У самой жа Расіі ягоны бізнэс не склаўся: ён вымушаны быць пакінуць краіну з прычыны канфлікту з пуцінцамі.

«Млаўкалій» «будзе прыватнай кампаніяй з 100%-й уласнасцю замежнага інвестара. У дадзеным выпадку гэта GMC», — паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?