Паводле яе слоў, сустрэча прайшла з парушэннем правоў асуджанага:
«Сустрэча праходзіла не адзін на адзін, як таго патрабуе заканадаўства, а праз шкло, праз перамоўную трубку, у прысутнасці кантралёра, які фактычна мадэраваў размову і перыядычна выключаў гук пры зносінах Статкевіча з адвакатам».
Адвакат паведаміў жонцы Статкевіча, што ў яго «праходзіць траўма», якую ён атрымаў, працуючы на лесапільні ў калоніі. Аднак, як адзначыла Адамовіч, да цяжкіх работ Статкевіча
«Статкевіч вельмі мудрагеліста патлумачыў адвакату, што
працуе на той жа лесапільні, дзе атрымаў траўму, аднак медсанчастка калоніі пастанавіла, што ён мае патрэбу ў лягчэйшай працы,і яго перавялі на больш лёгкую працу», — паведаміла яна. На якую працу пераведзены Статкевіч, жанчына не ведае.
Пры гэтым жонка палітыка адзначыла, што доўгі час
ад Статкевіча няма лістоў і тэлефанаванняў.





