Пра гэта заявіў журналістам 5 кастрычніка намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз, каментуючы прынятыя парламентам папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах.
Як паведамлялася раней, пасяджэнне, на якім абмяркоўваўся праект закона, прайшло вечарам 3 кастрычніка пры адсутнасці журналістаў. Пра яго стала вядома праз суткі з паведамлення, размешчанага на сайце ніжняй палаты.
На пытанне, чаму гэты законапраект быў прыняты пры адсутнасці СМІ, Глаз, па сутнасці, так і не адказаў. «Права Палаты прадстаўнікоў вызначаць адкрытым ці закрытым з’яўляецца парадак разгляду законапраекта», — заявіў ён.
Згодна з новым законам,
арганізацыя збору грамадзян, у тым ліку з выкарыстаннем інтэрнэта, лічыцца пікетам, які павінен быць санкцыянаваны ўладамі,паведаміў Глаз. Да атрымання дазволу на мерапрыемства распаўсюджваць інфармацыю аб месцы і часе яго правядзення нельга, падкрэсліў дэпутат.
Паводле яго слоў,
падчас дапрацоўкі законапраекта паняцце «несанкцыянаванае дзеянне або бяздзеянне» заменена на «несанкцыянаваныя дзеі».На пытанне журналістаў, што канкрэтна азначае гэтае паняцце, Глаз адказаў: «Юрысты вызначаць, што гэта азначае».
заявіў Глаз.Флэш-мобы ў законапраекце таксама прыраўноўваюцца да масавых мерапрыемстваў, бо месца і час яго правядзення агаворваюцца загадзя,
Што да дзеянняў міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў, то, паводле слоў дэпутата, супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць быць апранутыя ў цывільнае, але перш чым затрымліваць чалавека, яны павінны назвацца, указаць на незаконнасць удзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і папрасіць пакінуць яго.
Глаз не змог даць канкрэтнага адказу на пытанне, ці трэба падаваць заяўкі на правядзенне акцый накшталт Народнага сходу,які апазіцыя рыхтуе на 8 кастрычніка (арганізатары Народнага сходу не падавалі ў Мінгарвыканкам заяўку на яго правядзенне, таму што мясцовыя сходы не падпадаюць пад дзейны закон аб масавых мерапрыемствах) Аднак з яго слоў можна зрабіць выснову, што па дазвол да мясцовых улад арганізатарам усё ж давядзецца звяртацца. Пры гэтым Глаз зазначыў, што «
ні тэарэтычна, ні практычна набыццё законам моцы да 8 кастрычніка немагчымае».
Дэпутат паведаміў, што законапраект найперш скіраваны на ўзмацненне мер па забеспячэнні бяспекі грамадзян падчас масавых мерапрыемстваў.
«Улічваючы вялікі грамадскі рэзананс, камісія старанна вывучыла заканадаўчую базу краін СНД, Еўропы і ЗША. Мы зрабілі выснову, што ідэальнай канцэпцыі ўмоў рэалізацыі права на свабоду меркаванняў не знойдзена. Наш закон у прынцыповых падыходах нічым у горшы бок не вызначаецца — наадварот, у плане адказнасці ён больш ліберальны», — сцвярджае Глаз.
Пры гэтым ён зазначыў: сам па сабе замежны вопыт неадназначны, і да яго трэба падыходзіць асцярожна. «У кожнай дзяржавы ёсць функцыя, якую яна павінна выконваць у першачарговым парадку — гэта забеспячэнне бяспекі грамадзян. Законапраект скіраваны на захаванне стабільнага стваральнага становішча ў краіне», — упэўнены дэпутат.
* **
Унясенне паправак у закон аб масавых мерапрыемствах МУС ініцыявала летам, калі па ўсёй Беларусі штотыднёва праводзіліся акцыі маўклівага пратэсту грамадзян, не згодных з палітыкай кіраўніцтва краіны. У першапачатковым варыянце законапраект прыраўноўваў да пікетавання нават бяздзеянне, арганізаванае ў тым ліку праз інтэрнэт для публічнага выказвання сваіх поглядаў.
Распрацоўка законапраекта выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Праваабаронцы і прадстаўнікі апазіцыі расцанілі папраўкі як спробу падвесці юрыдычную базу пад дзеянні праваахоўных органаў, якія жорстка разганялі ўдзельнікаў мірнага пратэсту, а суды выносілі ім абвінаваўчыя прыгаворы, накладалі адміністрацыйныя штрафы і арыштоўвалі.





