Бясплатная інфармацыйная гарадская газета будзе выходзіць з заўтрашняга дня па чацвяргах у сталіцы. Ёю стане «Вечерний Минск», які ўваходзіць у структуру УП «Агенцтва
— Мы стартуем з дадатковага накладу 50 тысяч асобнікаў (падпіска пакуль захоўваецца). Спачатку газета будзе паступаць у адміністрацыі ўсіх раёнаў горада, а тыя, у сваю чаргу, распаўсюдзяць яе па працоўных калектывах і арганізацыях. Таксама бясплатную «Вячорку» можна будзе атрымаць у буйных гандлёвых цэнтрах — партнёрах агенцтва
У заўтрашнім нумары чытачы знойдуць інфармацыю і аб гарадскіх сельскагаспадарчых кірмашах, і пра вакцынацыі насельніцтва, і аб суботніках, а таксама матэрыялы аб вядомых мінчуках. Традыцыйна ў нумары рубрыка «Веча Вячоркі» — гарачая лінія газеты, на якую паступаюць тэлефанаванні ад чытачоў.
Мяркуецца, што з 1 студзеня наклад чацвярговага нумара газеты на 32 палосах дасягне 100 тысяч асобнікаў. «Вечерний Минск» стане штотыднёвікам.
Як падкрэсліла гендырэктар УП «Агенцтва
Цяпер «Мінскі метрапалітэн», «Мінскрэклама» і «Агенцтва
Пасля вырабу інвентара і яго размяшчэння ў падземцы газета «Вечерний Минск» будзе распаўсюджвацца ў асноўным на лініях мінскага метро.Акрамя таго, плануецца, што бясплатную гарадскую газету можна будзе атрымаць у сталічных паліклініках, студэнцкіх інтэрнатах, гасцініцах, некаторых аб’ектах бытавога абслугоўвання.
Прэзентацыя гэтага праекта адбудзецца заўтра ў гандлёвым цэнтры «Сталіца» з 13.00 да 14.00.





