Расійская кампанія «Уралкалій» усё яшчэ зацікаўлена ў набыцці кантрольнага пакета акцый ААТ «Беларуськалій», але не бачыць жадання беларускіх уладаў рэалізаваць актыў, а таксама не лічыць сітуацыю на фондавых рынках спрыяльнай для здзелкі. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баўмгертнер расійскаму агенцтву Прайм.
Нас сапраўды цікавіць менавіта кантрольны пакет», — падкрэсліў гендырэктар.«На сёння проста няма падстаў меркаваць, што беларускі ўрад разглядае магчымасць продажу кантрольнага пакета.
Ён таксама адзначыў, што бягучая сітуацыя на фондавых рынках не спрыяе абмеркаванню як гэтай, так і іншых здзелак па зліцці і паглынанні. У такой сітуацыі, лічыць Баўмгертнер, «правесці адэкватную ацэнку „Беларуськалія“ не ўяўляецца магчымым».
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра гатоўнасць прыватызаваць «Беларуськалій» зыходзячы з ацэнкі ў 30 млрд. долараў.
Баўмгертнер таксама паведаміў, што «Уралкалій» некалькі месяцаў таму спыніў абмеркаванне пытання аб выдзяленні «Беларуськалію» крэдыту ў памеры 1 млрд. долараў. «Пасля гэтага яны пачалі кантактаваць з „Ашчадным банкам“ па атрыманні крэдыту, і мы ўжо не маем да гэтага ніякага дачынення», — сказаў гендырэктар.
Раней Беларусь адмовілася ад крэдыту «Ашчаднага банка РФ» і Deutsche Bank у 2 млрд. долараў пад залог 35% акцый «Беларуськалія». Крыху пазней беларускі бок паведаміў пра дасягненне дамоўленасці з «Ашчадным банкам» аб выдзяленні крэдыту «Беларуськалію» на 1 млрд. долараў пад залог 50% іншага прадпрыемства — нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан».
Трэба адзначыць, што магчымасцю куплі акцый «Беларуськалія» цікавіцца таксама Індыя.
Як паведаміў 10 жніўня надзвычайны і паўнамоцны пасол Індыі Манодж Бхарці на
Пазней індыйская газета Mint cа спасылкай на высокапастаўленых індыйскіх чыноўнікаў паведаміла: Індыя хоча купіць 20–25% акцый ААТ «Беларуськалій» і гатова заплаціць за іх 6–7 млрд. долараў.





