Аб новым генпракуроры Аляксандру Канюку вядома няшмат. Яму 51 год. У лютым гэтага года ён разам з міністрам унутраных спраў Анатолем Куляшовым атрымаў генеральскія пагоны. Аб ім у інтэрв’ю з цеплынёй адгукаўся старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.

У 2004 годзе ў «Народнай волі» была нататка пра Аляксандра Канюка, які тады ўзначальваў Мінскі міжгарнізонны вайсковы суд.

«З трагедыі пачаўся гэты год у сям’і старшыні Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда Аляксандра Канюка, — паведамляла газета. — 3 студзеня

яго 19-гадовы сын Уладзімір пайшоў з дому і не вярнуўся».

Паводле паведамлення, прычынай стаў канфлікт з-за камп’ютара, за якім малады чалавек праводзіў занадта шмат часу. Праз пару дзён бацька звярнуўся з заявай у міліцыю.

Да пошукаў падключыліся і супрацоўнікі КДБ. «А знайшоў мінчука — на жаль, без прыкмет жыцця — сельскі ўчастковы ў Дзяржынскім раёне, — гаварылася ў паведамленні. — Здарылася гэта 12 студзеня 2004 года… Па адной з версій, хлопец ехаў кудысьці на электрычцы, прапусціў свой прыпынак, выйшаў на наступным і вяртаўся пешшу. Відавочна,
ён заблукаў, прыхінуўся да дрэва, заснуў і замёрз».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?