Саша Ханін — першы ў Беларусімадэль-андрагін і, паводле яго сцверджання, першы хлопец, што ступіў на цнатлівы беларускі подыум высокім абцасам.
Яму 18 гадоў, і ў ягоным жыцці часам віруюць сапраўды альмадовараўскія жарсці. У інтэрв’ю Саша расказаў, на што гатовы дзеля славы, як да захапленняў сына ставіцца бацька — былы вайсковец, і што дапамагае хлопцу з дзявочай знешнасцю выжываць у жорсткіх умовах лідскіх каменных джунгляў.
Унісэкс панаваў у свеце моды ў
У іх шаўковая скура, доўгія валасы, яны дэманструюць жаночае адзенне разам з іншымі мадэлямі, таму трапіўшы пультам на Fashion TV, не адразу разгледзіш у прывабным тварыку ледзь заўважныя мужчынскія рысы.Некаторыя дызайнеры кажуць, што адзенне сядзіць на іх лепш, чым на любой жанчыне: ніякіх грудзей, вельмі высокі рост, вузкія сцёгны. Ну і, вядома ж, відовішчнасць — жаночая прыгажосць у мужчынскім целе! Падзівіцеся, маўляў, на нечаканы выбрык прыроды.Чаму
мадэлі-андрагіны набылі такую папулярнасць?
«Нават Варламаў быў не ў курсе»
Саша Ханін,«Я толькі ад касметолага, — паспяшаўся патлумачыць ён адразу пасля прывітання. — Вядома ж, я не ведаў пра гэтую моду нахлопчык-зорка з клубных фотаздымкаў, з’явіўся на сустрэчу ў лідскую кафэху ў сваім будзённым варыянце: апрануты ў шорты і майку, валасы, сабраныя ў хвост, пазногці больш доўгія, чым патрабуе жанр суровага мужчынскага манікюру, сонны і хутчэй дзіцячы, чым жаноцкі, твар.
я, што называецца, закрыў рот — найлепшая дыета, вельмі схуднеў, у мяне былі нават першыя стадыі анарэксіі. Пачаў тусіць у клубах, мяне пачалі заўважаць фатографы.А на апошнім «Млыне моды» я выйшаў падчас паказу калекцыі Наталлі Ляхавец у сукенцы і на абцасах. Загадзя ніхто пра гэта не ведаў, нават Варламаў быў не ў курсе, таму ў многіх гэта выклікала бурную рэакцыю».
Грацыёзна рухацца на высачэзных шпільках выявілася для хлопца простай справай: «Нічога складанага. Хоць падчас паказу я трохі заблытаўся — падол сукенкі трапіў пад абцас. Вядома ж, карэктаваў сваю паходку, распытваў сябровак. Перад паказам тры дні калясіў па Брэсце на абцасах. Брэст мяне запомніў! У мясцовым клубе «Сіці» ўсе прымалі мяне за дзяўчыну, а ў краме «Карона» за мной хадзілі ахоўнікі і абмяркоўвалі па рацыі».
Пра самага зорнага андрагіна, якога сёння проста рвуць на часткі модныя дамы свету, югаслава Андрэя Пежыча, Саша гаворыць халаднавата: «Мне часта кажуць, што я пад яго кашу. Я ўвогуле пачуў пра яго зусім нядаўна. Так, у ягоным твары сапраўды бачная дзяўчына. Але фігура пакідае жадаць лепшага».
Саша расказаў, што неабходна, каб стаць
«Дзяўчаты, хачу выпіць, хлебушка не дасцё?»
На пытанне, якія жаночыя рысы характару яму ўласцівыя, Саша адказвае няпэўна: «Я нават не ведаю, якія рысы характару ўвогуле ўласцівыя жанчынам. Напрыклад, жанчыны манерныя, але я — не, ды ўвогуле ненавіджу манерных хлопцаў. Калі нарадзіўся хлопцам, то паводзь сябе адпаведна.
Тое, што я занадта дагледжаны, — дык гэта метрасэксуальнасць. Але мне здаецца, што два разы на месяц манікюр, педыкюр, касметолаг — гэта няшмат, гэта тое, што неабходна кожнаму хлопцу».
У гэты момант да нашага століка падплывае падпіты лідчук зямлістага колеру: «Дзяўчаты, хачу выпіць, хлебушка не дасце? Я прысяду тут з вамі». «Мы занятыя», — адказвае Саша катэгарычным баском. Лідчук, адхіснуўшыся, сыходзіць прэч. Ханін працягвае: «Я лепш разумею жанчын, чым мужчын. У мяне шмат сябровак, якім магу ўсё давяраць. Быў найлепшы сябар — стыліст, але мы пасварыліся пасля таго, як я выйшаў на подыум на абцасах. Ён сказаў, што гэта трансвестызм, і я нічога не змог яму патлумачыць».
Бацька, былы вайсковец, таксама не адразу прыняў новы вобраз сына: «Былі скандалы, ён казаў: «Нашто табе доўгія пазногці, ты што, дзяўчына?» Але цяпер ён на маім баку.Нават раіць знаёмым набыць часопіс з маёй фотасесіяй у жаночым адзенні. Нядаўна знайшоў сайты, дзе мяне абмяркоўваюць, спачатку быў, канечне, у шоку. А пасля зарэгістраваўся там і пачаў адказваць маім ненавіснікам. Ён толькі просіць размяжоўваць жыццё і мадэльную працу. Яму не падабаецца, калі я пры ім фарбуюся».
«Мяне проста пачалі закідваць камянямі»
Часам Саша з’яўляецца ў макіяжы і з распушчанымі валасамі на людзях, як сам тлумачыць, для самавыражэння і падтрымання вобразу: «Але, вядома ж, дома ў жаночай вопратцы я не расхаджваю і не кайфую ад гэтага. Гэта для трансвестытаў ці вычварэнцаў.Мне цікава апрануцца ў жаночае там, дзе мяне ўбачаць — падчас здымак ці на подыуме, а проста так выйсці на вуліцу магу толькі дзеля прыколу, інакш няма сэнсу».
Але і гэтага хапіла для таго, каб незвычайная прыгажосць Ханіна была заўважаная ў Лідзе, праз што
па горадзе ён стараецца пешшу не перамяшчацца: «Тут цябе абзавуць як заўгодна, і педзікам, і багаценькім лахом, але калі ў спіну смерці жадаюць, гэта ўжо занадта. Быў выпадак, калі я ішоў з аднакласніцамі на возера, і мяне проста пачалі закідваць камянямі,як малпы, якія пабачылі штосьці для іх новае. У Лідзе я выклікаю цікавасць, мае бацькі часам даведваюцца апошнія плёткі пра мяне ад калег па бізнэсе. У Мінску таксама бывае страшнавата, часам у метро
што рабіць, да аховы мы пакуль не дараслі».
Затое ягоная дзяўчына, кажа Саша, не мае прэтэнзій да яго феміннага выгляду: «Мая дзяўчына — маскоўская зацятая тусоўшчыца. Да Мінска яна пакуль не даехала, але я часта бываю ў Маскве, тады і бачымся. Вядомая яна ў асноўным тым, што ёй 18 гадоў, а яна пры сваёй знешнасці і памеры грудзей яшчэ цнатліўка.
Ёй усе кажуць: «Як ты з такім жаноцкім сустракаешся, за касметыку біцца будзеце». Але я ж дома зусім не такі. Ёй падабаюцца салодкія хлопчыкі, так што мне пашанцавала».
«Крыві і трупаў я зусім не баюся»
Кар’ера
Саша прадбачыць такія перспектывы і марыць стаць пластычным хірургам, цяпер ён — студэнт гродзенскага меда.Праўда, пра школу, якую толькі што скончыў, кажа як пра дарэмнае праседжванне зада, відаць, чакаючы ад студэнцтва большага: «Крыві і трупаў я зусім не баюся, наадварот, калі бачу на вуліцы нейкае здарэнне, адразу бягу глядзець, каму і што там развярнула».
Каб даўжэй захаваць юнацкую прывабнасць, Саша адмаўляецца ад шкодных звычак і радзей з’яўляецца ў любімых клубах: «Раней напіваліся з сябрамі да страты пульсу, але гэта кепска для твару. Нядаўна пазнаёміўся ў «Нэксце» з добрай цёткай, яна заўсёды цвярозая, хоць выглядае як п’яная, яна і нас з сяброўкай так навучыла — цяпер мы ходзім вясёлыя і задаволеныя без алкаголю».
Мадэлі-андрагіны , магчыма, для таго і выходзяць на подыум, каб уражваць і ў нейкім сэнсе дражніць эстэтычныя пачуцці гледачоў. Саша ўвагі да сябе не баіцца: «Дзеля здымкаў я гатовы на ўсё, на любыя, самыя трэшавыя вобразы, у мяне няма межаў».
Паглядзім, ці пойдуць беларускія модныя дызайнеры ўслед за сусветнымі куцюр’е ў сваёй любові да бясполых мадэляў і ці будзе запатрабаваны беларускі Пежыч на радзіме.
Фота Паліны Рабцавай, Вольгі Ромінай, а таксама з асабістага архіва Сашы Ханіна





