Сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы застаецца напружанай. Рэканструкцыя памежнага пераходу «Каменны Лог — Меднікі» прывяла да шалёных чэргаў на суседніх пераходах. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 14.00 у Катлоўцы, Беняконях і Прывалцы сабралася амаль 2000 фур. 1750 з іх не могуць выехаць з Беларусі.

Самы праблемны пераход — Катлоўка, дзе стаяць 1000 фур з боку Беларусі і яшчэ 400 з боку Літвы.

Чарга з легкавікоў патроху расце. Зараз яна складае ў Катлоўцы трохі больш за 50 аўтамабіляў. Удакладнім, што

лічбы памежнікаў не заўжды адпавядаюць рэчаіснасці, і насамрэч чэргі звычайна большыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?