У Катлоўцы й Беняконях чэргі даходзяць да 20 гадзінаў, паведамляе Мытны камітэт.
У Катлоўцы ў чарзе на ўезд у Беларусь стаяць 530 легкавых і 450 грузавых аўто, а ў Беняконях не могуць выехаць ажно 300 легкавікоў.
Трохі меншыя чэргі ў Прывалцы. Прычына — рамонтныя працы ў пункце пропуску Каменны Лог. Там кладуць новы асфальт. Рамонт скончыцца 23 жніўня.





