Уладзімір Грыгор'еў адышоў у іншы свет у Віцебску пасля працяглай хваробы. Яму было 70 гадоў.

У апошнія гады існавання СССР ён быў першым сакратаром Віцебскага абкама КПБ. Пры Лукашэнку ён стаў паслом Беларусі ў Расіі. На гэтай спецыфічнай пасадзе ён адпрацаваў з 1997 да 2006 года. Хоць звычайна паслы не застаюцца на адным месцы больш за 3 гады.

Грыгор'еў быў родам з вёскі Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Ён быў выпускніком Сельгасакадэміі, прычым скончыў яе аж у 28 гадоў. На кіраўнічыя пасады ў партыі ён прыйшоў з камсамола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?