18 жніўня журналістка наведала свайго мужа ў калоніі.
Ірына Халіп на парозе калоніі. Фота з мабільнага тэлефона, аўтар Павел Юхневіч.
У чацвер 18 жніўня журналістка Ірына Халіп наведала Наваполацкай калоніі свайго мужа, былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Спн.Ірына расказала карэспандэнту «НН», як прайшло спатканне.
«Я не пазнала яго. Першая думка была, што адміністрацыя калоніі прывяла да мяне нейкага чужога дзядзьку. Ён паголены — без барады, вусоў, лысая галава. Выліты Брус Уіліс»,— кажа Ірына Халіп. Саннікаў расказаў што пэўны час хадзіў з паголенай галавой, але з барадой. Калі ж заўважыў, што сам сабе нагадвае Шаміля Басаева, вырашыў згаліць і бараду. Па словах журналісткі, яна такім мужа ніколі не бачыла. Андрэю Саннікаву давялося памахаць жонцы рукой, каб яна яго пазнала.
Спатканне працягвалася каля дзвюх гадзін. Журналіста адзначыла, што ўмовы для сустрэч у калоніі нагадваюць Валадарку — кабінка, тэлефон, шкло. Адзінае, што тут кабінак нашмат больш.
Андрэй Саннікаў працуе на вытворчасці гофракардонных скрыняў. Вытворчасць шкодная, Андрэй Алегавіч моцна кашляе. Але, па яго словах, тут кашляюць усе, бо экалогія надзвычай кепская. Побач з іхняй брыгадай вараць мыла і вырабляюць поліэтылен.
Умовы ўтрымання ў калоніі досыць суровы. У карцэр можна трапіць за выпадкова расшпілены гузік на робе.
У размове закранулі тэму вызвалення дзевяці палітвязняў. Па словах Ірыны Халіп, Саннікаў дакладна ведае, што ведае людзей, якія адмовіліся падпісваць пакаяльныя паперы на імя Лукашэнкі, а таксама тых, хто падпісаў, але застаўся ў няволі. Ён не стаў называць прозвішчы, каб не падставіць людзей.
* * *
Нагадаем, што 14 мая суд 2011 года суд Партызанскага раёна Мінска прысудзіў кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава да 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Ірына Халіп 16 мая 2011 года была асуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.
Палітвязню можна напісаць: 211445, Віцебская вобласць, Наваполацк-5, ВК-10, 3-і атрад, Саннікаву Андрэю Алегавічу.





