Гэтую навіну агучыў кіраўнік «Беларуськалія» Валерый Кірыенка.

Кіраўнік «Беларуськалія» Валерый Кірыенка упэўнены, што ўрад Беларусі адрачэцца крэдыту Ашчадбанка Расіі і «Дойчэ Банка» на $ 2 млрд на прапанаваных умовах.

«На тых умовах, якія выставіў расійскі бок, я ўпэўнены, што наш урад не пагодзіцца», — заявіў ён у чацвер. Кірыенка растлумачыў, што маецца на ўвазе залог 35% акцый прадпрыемства.

«Не так ужо ў нас усё дрэнна, каб пайсці на гэта», — цытуе яго БелТА.

У той жа час Валерый Кірыенка прывёў у прыклад азербайджанскі крэдыт «Беларуськалію» на $ 300 млн., які ўзяты на выгадных умовах. «Тут мы нічога не страцілі», — адзначыў гендырэктар. Мінфін Беларусі прадаў «Беларуськалію» аблігацыі — прадпрыемства «падставіла плячо дзяржаве», растлумачыў ён.

Нагадаем, што ў пачатку жніўня прэм'ер-міністр Расіі Пуцін паведаміў, што Ашчадбанк Расіі і Deutsche Bank разам дадуць крэдыт «Беларуськалію» на $ 2 млрд пад заставу 35% акцый прадпрыемства.

Магчыма, менавіта адмова ад расійска-нямецкага крэдыту і выклікала рэзкае падзенне беларускага рубля на чорным рынку ў жніўні.
За апошнія некалькі тыдняў рубель упаў з 6200 да 7700 за даляр. Аналітыкі не маглі вытлумачыць прычыны такога падзення.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?