Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч, блізу вёскі Цагельня Гомельскага раёна былі выяўлены і знішчаны пасевы канапель на плошчы 0,5 гектара. У гэты ж дзень супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі АУС адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля блізу вёскі Сасноўка былі выяўлены і знішчаны пасевы канапель ужо на плошчы больш за два гектары.

Усяго з пачатку правядзення праграмы «Мак» на тэрыторыі вобласці выяўлена больш як 440 пасеваў раслін з утрыманнем наркотыкаў. Маса знішчанай наркасыравіны перавысіла 25 тон. Мерапрыемствы праграмы «Мак» будуць доўжыцца да 31 жніўня.

Міліцыя нагадвае, што за незаконны пасеў і вырошчванне забароненых да ўрабляння раслін прадугледжана адказнасць на падставе артыкула 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. За пасеў або вырошчванне з мэтай збыту або вырабу наркатычных сродкаў забароненых да ўрабляння раслін — крымінальная адказнасць.

Глядзі яшчэ: Цэлае поле дзікарослых канопляў расло ў межах Слоніма + фота
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?