Сяргей Дарафееў падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім «5 каналам» і будзе рабіць там сваё аналітычнае шоу. Яно па сваёй форме будзе нагадваць праграму «Выбар+», якую Сяргей вёў на АНТ. У Кіеве ён правёў усё лета, а праграма стартуе ўвосені, піша «Комсомольская правда в Беларусі».
Дарафееў будзе весці яе
Дарафеева звольнілі з АНТ пасля таго, як ён задаваў сумленныя пытанні кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Ярмошынай у вечар пасля выбараў.
Сяргей Дарафееў быў адным з самых папулярных тэлевядучых Беларусі. Ён пачынаў як вядучы навінаў і ранішняга эфіру АНТ. Пасля ён стаў рабіць
19 снежня ў жывы эфіры ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.
Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас
Неўзабаве пасля гэтага Дарафеева адправілі ў адпачынак, а пасля і зусім звольнілі. Пасля гэтага Дарафееў выбіраў між Масквой і Кіевам. «Белсат» працы Дарафееву не прапаноўваў.





