У бліжэйшы час будуць вызначаны тэрміны візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Венесуэлу.

Пра гэта паведамяе прэс-служба Лукашэнкі. 17 жніўня ў тэлефоннай размове ён дамовіўся з Уга Чавесам пра сустрэчу. Кіраўнікі дэталёва абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін, дамовіліся аб тым, што беларуская дэлегацыя наведае з дзелавым візітам Венесуэлу.

Лукашэнка таксама цікавіўся станам здароўя венесуэльскага прэзідэнта. Чавес распавёў, як праходзіць курс лячэння і рэабілітацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?