Яна знаходзіцца на тэрыторыі былой ваеннай часткі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, асуджаны на тры гады абмежавання волі, будзе працаваць у фермерскай гаспадарцы. Паводле яго слоў, фермерская гаспадарка знаходзіцца на тэрыторыі былой ваеннай часткі ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць). «Гэта фермерская гаспадарка «Бардо». Мяне туды вызначылі працаваць па загадзе з спэцкамэндатуры. Пакуль мае абавязкі не вызначаны. Усё будзе вядома 19 жніўня», — адзначыў Севярынец.

Фермерская гаспадарка «Бардо» была створана 30 красавіка 2003 г. Займаецца вырошчваннем бульбы, капусты, буракоў, морквы, збожжавых (ячмень, пшаніца), аптовым і рознічнага гандлем сельскагаспадарчай прадукцыяй, запчасткамі да сельгасмашын, рэстаўраванай і новай тэхнікай, рыбаводствам і рыбалоўствам.

Севярынец адзначыў, што да гэтага часу «не бачыў афіцыйна падпісанага дазволу на наведванне царквы». Ён паведаміў, што напісаў заяву з просьбай на наведванне царквы кожную нядзелю. Бліжэйшая царква знаходзіцца ў Пружанах.

Нагадаем, 16 мая Павел Севярынец, які падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, быў асуджаны судом Заводскага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да трох гадоў. Севярынца прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Глядзі яшчэ: Севярынец. Першы дзень «хіміі» — фотарэпартаж
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?