Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння афіцыйнага візіту ў Катар накіраваўся ў Сочы. Там, на Чорным моры, ён будзе адпачываць. Аб гэтым у чацвер паведаміла ягоная прэс-служба.

Інтэрнэт-сайты паведамілі пра адпачынак Аляксандра Лукашэнкі раней, але афіцыйнага пацверджання гэтага выезду не было.

Пасля вяртання Лукашэнкі мае адбыцца важная пашыраная калегія Нацбанка з удзелам кіраўнікоў урада. Краіна працягвае знаходзіцца ў фінансавым крызісе. Валюта застаецца недаступнай прыватным асобам і малому ды сярэдняму бізнэсу. У выніку гэтага рубель на чорным рынку працягвае падзенне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?