Ён стаў на ўлік у Слуцку, заявіла УУС Мінгарвыканкама.
Мінская абласная міліцыя адрэагавала на паведамленні ў незалежных СМІ пра тое што пасля вызвалення Уладзімір Хамічэнка знік.
УУС Аблвыканкама паведаміла, што 15 жніўня Хамічэнка з’явіўся ў Слуцку, а на наступны дзень стаў на ўлік у Слуцкім РАУС.
Нагадаем, што 11 жніўня Лукашэнка памілаваў 9 палітвязняў, фігурантаў справы 19 снежня.





