Чацвер і пятніца яшчэ парадуюць летняй гарачынёй.
У бліжэйшыя суткі, 18 жніўня, надвор’е ў Беларусі будзе фармаваць у асноўным поле павышанага атмасфернага ціску, толькі ва ўсходніх раёнах адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, у асноўным па ўсходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Днём будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусцяцца непрацяглыя туманы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 .. +15 ° С, максімальная днём +20 .. +26 ° С.
У пятніцу, 19 жніўня, Беларусь будзе знаходзіцца на паўночнай ўскраіне антыцыклону з цэнтрам над Украінай. У паўночных раёнах, а ў дзённыя гадзіны і па захадзе краіны, адаб’ецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў, якія абумовяць кароткачасовыя дажджы. Днём магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы +8 .. 14 ° C, днём +20 .. +27 ° C, па паўднёвым захадзе да +29 ° C.
У суботу, 20 жніўня, надвор’е будзе вызначаць актыўная сістэма франтоў, звязаных з атлантычным цыклонам, які перамяшчаецца з Даніі на Латвію. Умовы надвор’я пагоршацца. Чакаецца павелічэнне воблачнасці. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і ўзмоцніцца вецер. Пахаладае. Тэмпература паветра ноччу 11 .. +18 ° C, днём 15 .. 21 ° C, па Гомельскай вобласці да +23 ° C.





