Генеральная пракуратура звярнулася да прэм’ер-міністра з прапановаю зрабіць больш жорсткім пакаранне за карупцыю сярод чыноўнікаў. Прапаноўваецца адразу прыцягваць іх да дысцыплінарнай адказнасці.
У лісце, падпісаным генпракурорам Рыгорам Васілевічам, адзначаецца, што больш за ўсё крадзяжоў выяўлена ў гандлі, а таксама ў сферах дзяржаўнага кіравання, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і прамысловасці.Пры гэтым найчасцей крадзяжы здзяйсняліся службовымі асобамі прадпрыемстваў і арганізацыяў Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ды Міністэрства транспарту.
«Генеральная пракуратура лічыць, што ў міністэрствах вельмі слабая ўвага надаецца кантролю гаспадарчай дзейнасці падначаленых арганізацыяў. Гэта прыводзіць да крадзяжоў у асабліва буйных памерах. Яскравы прыклад – ААТ «Гомельмясакамбінат» – крымінальная справа пачатая супраць 24 чалавек, якія займалі кіроўныя пасады. Яны спрыялі злачынству на агульную суму звыш як 50 тысяч долараў», – пракаментавалі ў прэсавай службе Генпракуратуры.





