Адвакатцы, якая ў розны час абараняла правы Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча, Міхася Башуры, Андрэя Кіма, пераатэстацыю прайсці не дазволілі. Матывавалі гэта тым, што ў спадарыні Сідарэнка прыпынена ліцэнзія.
Нагадаем, што ціск на адвакатаў, якія абаранялі «палітычных падсудных», пачаўся вясной. Адным з першых быў пазбаўлены ліцэнзіі Павел Сапелка.





