Гітарыст гурту Black Sabbath Тоні Аёмі абверг інфармацыю пра ўз’яднанне музычнага калектыву,паведамляе Reuters.
Раней брытанская газета The Birmingham Mail паведаміла, што Аёмі, вакаліст Озі Осбарн,
У газеце гаварылася, што Аёмі нецярпліва чакае новых сумесных выступаў гурта.
Аднак у сераду Аёмі апублікаваў на сваім афіцыйным сайце абвяржэнне гэтай інфармацыі. Нататку ў газеце ён ахарактарызаваў як «абсалютны нонсэнс». Паводле словаў гітарыста, ён проста ўслых разважаў пра такую магчымасць.
Як сказаў Аёмі, журналіст выкарыстаў «размову, што адбылася яшчэ ў чэрвені, і зрабіў выгляд, быццам мы з ім ўчора размаўлялі пра ўз’яднанне Black Sabbath».
«У той час я падтрымліваў выставу Home of Metal і проста балбатаў усякую лухту, разважаў услых пра тое, пра што нас усіх пастаянна распытваюць: «Вы ўз’ядноўваецеся?» — заявіў Аёмі, папрасіўшы прабачэння ў іншых музыкаў гурту.
Осбарн пакінуў гурт у 1979 годзе. Удзельнікі аб’ядноўваліся ў 1998 годзе, каб запісаць альбом Reunion, аднак пасля гэтага гурт распаўся зноў.





