За I паўгоддзе 2011 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі $8 мільярдаў інвестыцый, што ў 1,8 разу больш, чым за I паўгоддзе 2010 г.

Асноўнымі інвестарамі былі суб'екты гаспадарання Расіі (51,1% ад усіх інвестыцый), Вялікабрытаніі (19,5%), Кіпра (9,2%), Аўстрыі (5,8%). Лідарства Расіі ўжо не такое істотнае, як у папярэднія гады. Тады ўсходнія суседзі давалі 70-90% інвестыцый.

Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі транспарта (35,1% ад усіх інвестыцый), гандлю (29,3%), прамысловасці (25,9%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?