Зрыў супрацы Ірана зь «Беларуснафтай» — ня першы збой у шырока разрэклямаваным «прарыве Беларусі на пэрспэктыўныя рынкі».Як і ў выкарыстаньні Беларусі ў «якасьці трампліна Ірана ў Эўропе». Праект вырабу «Самандаў» у Беларусі таксама сябе не апраўдаў.
Эканамічны эфэкт
Іранскі бок вынікамі супрацы пэрманэнтна незадаволены.Іранскі амбасадар у Менску Абдула Хасэйні — абраны, дарэчы, у іранскім МЗСе «Найлепшым амбасадарам Ірана» мінулага году — яшчэ ўлетку 2009 году не стрымаўся.
«Сыстэма кіраваньня гэтай краінай [Беларусьсю] ня надта гладкая. Бюракратыя краіны даволі спэцыфічная». Яшчэ адной праблемай, зьяўляецца, на думку сп. Хасэйні, тое, што «ангельская мова ў гэтай краіне не пашыраная».
У тым самым выступе Хасэйні сказаў: «Мне здаецца, што ў пяцігадовым даляглядзе мы не пабачым сур’ёзных зьменаў у гэтай краіне, а яе інтарэсы настолькі спляліся ў адзін вузел з Расеяй, што яна ня здолее лёгка аддзяліць сваю палітычную структуру ад расейскай». Маўляў, Лукашэнкава Беларусь — ня цалкам самастойная адзінка.
Кантакты зь Беларусьсю мелі для іранскага рэжыму — як і для Менску ці Каракаса, аналагічна, — ня столькі камэрцыйны, колькі іміджавы характар —як дэманстрацыя «наяўнасьці саюзьнікаў» і «прарыву на новы рынак». Тэгеран знаходзіцца яшчэ ў большай міжнароднай ізаляцыі, чым Менск.
Кантакты зь Беларусьсю зазвычай гучна асьвятляюцца ў іранскіх афіцыйных СМІ. Нэгатыў адсякаецца — так, нават апазыцыйныя іранскія СМІ «не заўважылі» ў лютым заявы беларускага
Тым ня менш,
урад Ірану ў апошні час правёў шэраг сьмелых эканамічных рэформаў, імкнучыся аздаравіць эканоміку. Паралельна з гэтым, відаць, ідзе пераацэнка тых праектаў, якія мелі больш палітычную, чым эканамічную подбіўку. У тым ліку і Джафэйр — гонар замежнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.





