Сёння на cпецыяльнай прэс-канферэнцыі генеральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмет заявіў, што шэраг супрацоўнікаў пракуратуры, вінаватых у перадачы дадзеных з банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага, панясуць адказнасць.

Анджэй Сэрэмет падчас прэс-канферэнцыі.

Анджэй Сэрэмет падчас прэс-канферэнцыі.

Беларускі пікет каля Генпракуратуры ў Варшаве.

Беларускі пікет каля Генпракуратуры ў Варшаве.

У сувязі з гэтым сёння падаў у адстаўку шэф Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Генпракуратуры Польшчы Кшыштаф Каршніцкі, а яго намесніца Анна Віснеўска будзе пазбаўленая пасады ад заўтрашняга дня.

“Па-чалавечы мне вельмі прыкра за тое, што здарылася, бо я заўжды імкнуся стаяць на варце правоў і свабодаў чалавека. Як пракурору мне вельмі непрыемна, што некаторыя супрацоўнікі пракуратуры не выконваюць маіх парадаў і загадаў. Задавальненне звароту беларускай пракуратуры, складзенага зусім не ў прававой форме, дзе не было пазначана віны чалавека (А.Бяляцкага), а таксама не было канкрэтна вызначанай справы – гэты жывы прыклад невыканання сваіх наўпростых абавязкаў супрацоўнікамі пракуратуры. Адстаўка – гэта не апошняя стадыя адказнасці”, – адзначыў генпракурор Польшчы.

За дзве гадзіны да пачатку прэсавай канферэнцыі перад будынкам Генпракуратуры ў Варшаве сабраліся беларусы, каб выказаць пратэст з нагоды існавання дамовы аб узаемнай прававой дапамозе паміж Польшчай і Беларуссю. Арганізатары акцыі перадалі зварот з патрабаваннем спыніць супрацоўніцтва з Беларуссю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?