БАТЭ - Штурм - 1:1
На гол аўстрыйцаў пачатку гульні барысаўцы адказалі голам серба Сіміча на 59-й хвіліне. Нашы землякі мелі істотную тэрытарыяльную перавагу, больш атакавалі, але так і не здолелі вырваць перамогу.
Гульня ў адказ адбудзецца праз тыдзень у Аўстрыі.
* * *
Сёння ў 21:45 на мінскім стадыёне «Дынама» адбудзецца першая гульня раўнду
УЕФА не дазволіла праводзіць гульню ў Барысаве, таму матч адбудзецца ў Мінску. Мяркуецца, што на трыбунах збярэцца каля 12 тысяч гледачоў. Білеты каштуюць ад 10 да 30 тысяч рублёў.
БАТЭ згуляе без шэрагу лідараў — Брэсан, Шытаў, Паўлаў, Ліхтаровіч. У першага дыскваліфікацыя, у астатніх — траўмы.





