Тэрміны збору ягад журавін і брусніц вызначаны ў рэгіёнах Беларусі.

У Брэсцкай вобласці брусніцы можна ўжо збіраць, а журавіны — з 5 верасня. У Гродзенскай вобласці таксама дазволены збор брусніц, за журавінамі ў гэтым рэгіёне можна апраўляцца 15 верасня. У Магілёўскай вобласці збор брусніц дазволены з 19 жніўня, журавін — з 2 верасня, Віцебскай — з 20 жніўня і 3 верасня адпаведна. На Гомельшчыне за брусніцамі можна збірацца з 25 жніўня, журавінамі — з 1 верасня. У Мінскай вобласці збор брусніц дазволены з 27 жніўня, журавін — з 10 верасня.

Тэрміны збору дзікарослых ягад устанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі штогод.

Гэта робіцца для рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння спусташэння і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі лесу.

У адпаведнасці з правіламі нарыхтоўкі дрэўных сокаў, збору, нарыхтоўкі або закупкі дзікарослых раслін, зацверджаных пастановай Мінпрыроды і Мінлясгаса, забараняецца збор брусніц з колькасцю недаспелых ягад больш як 1 працэнт ад сабранай масы, а таксама журавін з колькасцю недаспелых ягад больш як 5 працэнтаў ад сабранай масы.

За парушэнне правіл нарыхтоўкі, збору або закупкі дзікарослых раслін, а таксама тэрмінаў і метадаў іх збору Кодэксам Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?