Кары Хейкіля падпісаў кантракт з Беларускай федэрацыяй хакея, які разлічаны на тры гады.

Эпапея з галоўным трэнерам для зборнай доўжылася ўсё лета. Называліся прозвішчы нашага Уладзіміра Крыкунова і латыша Алега Знарока, але іх не адпусцілі расійскія клубы. Разглядаўся нават варыянт з скандальным Міхаілам Захаравым.

Праблема ўзнікла пасля апошняга чэмпіёната свету, калі Беларусь выступіла няўдала і ледзь захавала прапіску ў эліце. Эдуарда Занкаўца папрасілі вызваліць пасаду.

Хейкілю 51 год. Як гулец выступаў у Фінляндыі, Швецыі, Італіі, а таксама ў ніжэйшых лігах Паўночнай Амерыкі.

Трэнерскую кар’еру пачаў у 35 гадоў у шведскім «Сунсвалі». У 2004 годзе перабраўся ў Расію, дзе працаваў з яраслаўльскім «Лакаматывам» і магнітагорскім «Металургам». З «Лакаматывам» ён заваёўваў срэбры і бронзу чэмпіянату Расіі і КХЛ.

Кантракт з Хейкеля заключаны з прыцэлам на першынства света-2014, якое пройдзе ў Мінску. Раней зборную трэнеріравалі замежныя спецыялісты — канадзец Глен Хэнлан і амерыканец Курт Фрэйзер.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?