Шкода ад разгулу воднай стыхіі ў Валожыне папярэдне ацэньваецца ў 510 мільёнаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама па будаўніцтве Іосіф Ляшкевіч.

Ён адзначыў, што маставым збудаванням, дарогам, праездам нанесены страты ў 325 мільёнаў рублёў. Сродкі на ліквідацыю наступстваў затаплення будуць выдзеленыя з абласнога і мясцовага бюджэтаў.

Што да падворкаў, то, па папярэдніх дадзеных, шкода складае каля 142 мільёнаў рублёў. Прычым 72 хатнія гаспадаркі былі застрахаваны і атрымаюць дапамогу ад Белдзяржстраха (памер шкоды ацэнены пакуль у 47,5 мільёнаў рублёў. Незастрахаваным ахвярам стыхіі плануецца аказаць матэрыяльную падтрымку з бюджэтных сродкаў. На працягу 10 дзён спісы прэтэндэнтаў на такую дапамогу будуць дапрацаваны і прадстаўлены ў аблвыканкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?