Новы касцёл у Бяліцы. Фота Tutgrodno.com

Новы касцёл у Бяліцы. Фота Tutgrodno.com

Каталіцкі прыход у Бяліцы існуе з сярэдзіны ХVІ стагоддзя. Гэта час росквіту вёскі. А ў летапісах ХVІІ стагоддзя Бяліца ўжо ўзгадваецца як невялікі гарадок з шасцю вуліцамі і насельніцтвам у дзве тысячы чалавек.

Стары каталіцкі храм знаходзіўся ў цэнтры вёскі, але ў часы Савецкага Саюза яго разбурылі. Дарэчы, у 1943 годзе немцы растралялі тут мясцовага ксёндза Стэфана Дабравольскага.
На адкрыцці новага касцёла вернікі маліліся за ягоную душу.

У 1997 годзе было распачата будаўніцтва новага касцёла. Спачатку абралі праект, затым сталі збіраць грошы. Храм ўзвялі на ахвяраванні вернікаў. Будаўніцтва касцёла пачынаў Юльян Стоцкі, які нарадзіўся ў гэтых мясцінах. Храм ўзвялі побач з ягоным домам. Зараз тут ніхто не жыве, але ксёндз у бліжэйшы час збіраецца арганізаваць тут музей сям'і.

Дарэчы,

на Гродзеншчыне зараз больш за 180 каталіцкіх парафій.
Працягваецца будаўніцтва яшчэ некалькіх новых касцёлаў. Восенню новы храм асвяцяць ў Гродне.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?