У сераду ў Вільні на адну з ахоўных аўтастаянак, дзе стаяць аўтамабілі парушальнікаў, ледзь не трапіў вельмі рэдкі і дарагі экзэмпляр.

Гэта ўпадабаны мільянерамі аўтамабіль Ferrari 458 Italia, цана якога пачынаецца ад 200 тысяч даляраў.

Каля 15 гадзін паліцыя Вільні атрымала некалькі паведамленняў ад незадаволеных гараджан пра тое, што на праспекце Гедыміна, на веласіпеднай дарожцы, стаіць Ferrari з беларускімі нумарамі. Патрульныя, што прыехалі, хацелі завезці супераўтамабіль на ахоўную стаянку, але неўзабаве з’явіўся ўладальнік машыны. Яму выпісалі штраф 50 літаў (20 $).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?