Сайт Za-avto.by даў парады аўтамабілістаў, што рабіць са стратэгіяй «аранжавых конусаў», якую пачало прымяняць мінскае ДАІ падчас правядзення «маўклівых рэвалюцый» пасля акцый «Стоп-Бензін».

Нагадаем, што на крайніх левых палосах у кожным накірунку выстаўляюцца пластыкавыя конусы, якія фактычна не даюць рухацца ў гэтай паласе. У выніку

спецслужбы і правахоўчыя органы рэзервуюць для сябе магчымасць праезду падчас акцый, якія паралізуюць праспект.

«Асобна варта спыніцца на аранжавых конусах, якімі ДАІ перакрывае крайнія левыя палосы на праспекце Незалежнасці. Калі падчас акцыі закрыюць паласу конусамі, то можна проста аб’ехаць іх, і ехаць па гэтай паласе, парушэння ў гэтым няма, — мяркуе Za-avto.by. — 

Конусы ў Правілах дарожнага руху не згадваюцца, затое ў іх згадваецца перашкода, якой і з’яўляецца конус. Яго можна вынесці за межы праезнай часткі, што не супярэчыць правілам».

У сваім тлумачэння аўтамабілісты спасылаюцца на наступныя пункты Правілаў дарожнага руху:

2.52. перашкода для дарожнага руху — аб’ект, які знаходзіцца на шляху ўдзельніка дарожнага руху і прымушае яго зменшыць хуткасць руху, здзейсніць аб’езд ці спыніцца;

34. У выпадку выяўлення ці стварэння на дарозе перашкоды, якая стварае небяспеку для руху, удзельнікі дарожнага руху абавязаныя:

34.1. прыняць меры па яе прыбіранні;

34.2. пры немагчымасці прыбірання перашкоды адзначыць яе ў адпаведнасці з Правіламі ці іншым спосабам, якія забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, пасля чаго паведаміць пра перашкоду ў міліцыю або дарожна-эксплуатацыйную ці камунальную службу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?