Канцэрт павінен быў прайсці 20 ліпеня ў ДК Ветэранаў. Гэта мелася быць музычна-літаратурная вечарына "Аб часе і аб сабе" з нагоды дня нараджэння аўтара.

Аднак канцэрт, магчыма, не адбудзецца, паведаміў З. Вайцюшкевіч у сваім Фэйсбуку.

Папярэдняй прычынай адмены называецца рамонт.
Дадатковыя падрабязнасці стануць вядомыя ў панядзелак.

Нагадаем, што Зміцер Вайцюшкевіч знаходзіцца ў неафіцыйным чорным спісе дзеячоў культуры, якім, за незалежную пазіцыю, не рэкамендавана даваць канцэртныя пляцоўкі ў Беларусі (у гэты спіс уваходзяць "Ляпіс Трубяцкой", "Нейра Дзюбель" «Крама», NRM, «Палац», пісьменнікі Вольга Іпатава, Генадзь Бураўкін ды інш.)

Пазней Міністэрства інфармацыі абвяргала наяўнасць такога спіса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?