Дзевяць беларускіх экіпажаў выправіліся ва Украіну на ралі «Кіеўская Русь», у межах якога пройдзе першы этап «Кубку Дружбы» — новай міжнароднай серыі, арганізаванай сумеснымі намаганнямі ралійных камітэтаў Беларусі, Расіі і Украіны.

Упершыню пра «Кубак Дружбы» загаварылі ў канцы мінулага года: падчас лістападаўскага ралі «Браслаў» паміж старшынямі ралійных камітэтаў БАФ, РАФ і ФАУ была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб стварэнні дадзенай гоначнай серыі. Кожная з краін-удзельніц праводзіць па адным этапе ў межах сваіх нацыянальных спаборніцтваў. Так, серыя стартуе 16–17 ліпеня ў межах украінскага ралі «Кіеўская Русь» (этап чэмпіянату і кубку Украіны па ралі).

Прыналежнасць да краіны-ўдзельніцы вызначаецца па ліцэнзіі, пад якой выступае гоншчык. Так, у складзе аднаго з беларускіх экіпажаў — літовец Дарыюс Бесявічус, які яшчэ ў пачатку года атрымаў ліцэнзію БАФ і ўдзельнічае ў нашым чэмпіянаце.

Акрамя гэтага ралі «Кіеўская Русь» з’яўляецца сумешчаным этапам чэмпіянату і кубка Украіны па ралі, таму на старт рыхтуюцца выйсці наймацнейшыя гоншчыкі краіны. За два спартыўных дня ўдзельнікам трэба будзе пераадолець 9 спецучасткаў агульнай працягласцю 131 км, якія будуць праходзіць у наваколлях Кіева.

Падрабязнасці выступлення беларускіх экіпажаў на сайце autosport.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0