АўтаАнлайнер: «Cёння-заўтра спыняцца продажы АІ-95 і газу». «Белнафтахім» абвяргае
Крыніцы Анлайнера паведамляюць і пра перабоі з дызпалівам.
У Беларусі зноў узніклі праблемы з наяўнасцю паліва на АЗС. Сёння на некаторых станцыях зніклі бензін АІ-95 і газ. Як паведамляе крыніца auto.onliner.by, «сёння — заўтра продажы 95-ага бензіна і газу спыняцца паўсюль».
Прычынай стала спыненне адгрузкі дадзенага паліва на запраўкі. Паводле словаў крыніцы,
бензін АІ-92 і дызельнае паліва можа знікнуць з беларускіх АЗС ужо да канца тыдня.
«Пастаўкі
АІ-92 і дызельнага паліва цяпер вельмі нерэгулярныя і негарантаваныя.
95-ы ужо спынілі адгружаць, і невядома, калі яго пастаўкі адновяцца. І ці адновяцца…», — сказаў прадстаўнік адной з мінскіх АЗС.
Прэс-служба «Белнафтахіма» не каментуе сітуацыю на запраўках іншых кампаній, а на «запраўкі «Белнафтахіма» пастаўкі паліва ажыццяўляюцца ў поўным аб’ёме».
Па стане на аўторак на некаторых мінскіх запраўках бензін АІ-95 сапраўды ўжо адсутнічаў. Астатнія віды паліва ёсць.
ЯВ; паводле auto.onliner.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ