29 чэрвеня асуджаны за Плошчу Фёдар Мірзаянаў атрымаў у турму кнігі па эканоміцы, перададзеныя Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, якая ўзяла шэфства над палітвязьнем. У сьледчы ізалятар на Валадарскага, дзе Фёдара дагэтуль трымаюць, дасылаюць лісты і кнігі па эканоміцы, каб ён як студэнт Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту мог працягваць адукацыю. Пра гэта паведаміла маці вязьня Людміла:

«Яму перадалі кнігу славутага амэрыканскага вучонага-эканаміста Мізэса па лібэральнай эканоміцы. Я ўжо дамовілася з кіраўніцтвам ізалятара, што гэтую кнігу не забяруць у турэмную бібліятэку, калі яго павязуць па этапе. З сабой ён ня зможа ўзяць гэтую кнігу, бо яна шмат важыць. І я сустракалася зноў зь Яраславам Раманчуком, які перадаў мне яшчэ кнігі для Фёдара — якраз сёньня перадам іх яму ў ізалятар».

Паводле зьвестак Людмілы Мірзаянавай, яе сына накіруюць у калёнію пад Івацэвічамі «Ваўчыныя норы», дзе ўжо адбываюць пакараньне актывісты Павал Вінаградаў і Эдуард Лобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?