Перад амбасадай Беларусі ў Маскве акцыя салідарнасці з беларускімі пратэстнымі гуляннямі сабрала каля 40 чалавек. У адрозненне ад Менска, тут, канечне, з надвор’ем і лаяльнасцю праваахоўных органаў пашанцавала…

Я чакаў пабачыць натоўпік непрыкметна шпацыруючых маладзёнаў, але апынулася, што перад чырвона-зялёнай амбасадай стаіць нармалёвы паўнавартасна арганізаваны беларускай дыяспарай пікет.

Пікет перад пасольствам Беларусі ў Маскве

Пікет перад пасольствам Беларусі ў Маскве

У руках людзей — бел-чырвона-белы сцяг, які калісь вісеў на амбасадзе, але пасля 1995 г. быў выратаваны маскоўскімі беларусамі.

Самаробленыя радыкальныя плакаты. Пасля 19 снежня, падобна, у Маскве асела чарговая хваля палітычных уцекачоў з Беларусі.

Здымачная група ОРТ фільмуе нашыя апладысменты. Пад канец акцыі да нас далучаецца група прыгожых дзяўчат.

Наступная акцыя — у гэту нядзелю, 3 ліпеня, на так званы «Дзень незалежнасці». З 12:00 па 14:00, пляцоўка насупраць ул. Маросейка 17/6

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?