Палітвязень, лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч прыбыў адбываць пакаранне ў калонію ў горадзе Горкі (Магілёўская вобласць).

Як стала вядома сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, амаль адразу пасля этапу Дашкевіч апынуўся ў штрафным ізалятары. Справа ў тым, што Зміцер адмовіўся па загадзе мыць турэмную прыбіральню.

Дашкевіч асуджаны на два гады калоніі за злоснае хуліганства. Нібыта ён разам з Эдуардам Лобавым за дзень да выбараў збіў двух мінакоў. На судзе «пацярпелыя» не паказаліся, гучалі толькі іхнія галасы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?