Сёння на гуляннях было (баюся памыліцца, але...) каля 1000 чалавек. З іх недзе 200-300 было наменклатуры/БРСМ, астатнія па "асноўнай мэце" (думаю не менш за 400-500).
Плошча была ачэплена турнікетамі, але ўваход вольны, па перыметру там-сям звычайныя міліцыянеры. Улады арганізавалі "мерапрыемства" са сцэнай і атракцыёнамі для дзяцей. Але гэта не замінала, наадварот дапамагло пазбавіцца страху (былі першы раз, усёй сям'ёй).
Удзельнікі акцыі стаялі трохі далей ад сцэны і пераважна спінамі, час ад часу пляскалі ў далоні. Усе ўсё разумелі. Думаю акцыі сапраўды дапамагаюць людзям пазбаўляцца страху і выказваць сваю нязгоду ўладам. Жыве Беларусь!