Маштабныя распродажы распачнуцца ў суботу 2 ліпеня. Штогадовую дату пачатку скідак вызначаюць Федэрацыі моды.

Найбуйнейшыя крамы найбуйнейшых гарадоў Еўропы пачнуць прадаваць вопратку, абутак, прадметы інтэр'еру і мноства іншых тавараў са значнымі зніжкамі, аж да 70%.

Штогод час распродажаў з'яўляецца адным з самых папулярных для шоп-турыстаў. Яны спрабуюць набываць рэчы ад знакамітых дызайнераў за прымальныя грошы. Сёлета паток беларусаў на распродажах зменшыцца: дэвальвацыя рубля істотна падарвала купляльніцкую здольнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?